Міхась Скобла прэзентуе ў Гародні дзве свае кнігі



У сераду, 26 красавіка, у Гародні, у этнакраме “Цудоўня” (вул. Вялікатраецкая, 14), у 18.30 адбудзецца сустрэча гарадзенцаў з паэтам, літаратуразнаўцам і журналістам Міхасём Скоблам.

Падчас сустрэчы госць прэзентуе дзве свае новыя кнігі – “Саркафагі страху” і “Камізэлька для месяца”.

Кнігу “Саркафагі страху” склалі літаратуразнаўчыя нарысы, артыкулы, крытычныя даследаванні, звязаныя з гісторыяй нашай культуры і літаратуры. За гэту кнігу аўтар атрымаў Міжнародную літаратурную прэмію “Воін Святла” (Украіна).

Кніга “Камізэлька для месяца” — гэта сур’ёзнае і лепшае паэтычнае падсумаванне, напісанае паэтам за ўсе яго творчыя гады. “Камізэлька для месяца” таксама была заўважана крытыкай і ўганаравана “Гліняным Вялесам”.

Пра творчасць літаратара і яго новыя кнігі даведаюцца гарадзенцы падчас іх прэзентацый у этнакраме “Цудоўня”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя