„Беларуская песня”: раённы адбор



Сорак чацвёрты раз у Беластоку прайшоў раённы адбор  конкурсу „Беларуская песня”. На сцэне Беларускага грамадска-культурнага таварыства выступіла каля 130 дашкольнікаў, вучняў пачатковых школ і гімназістаў. Менавіта наймалодшыя ўдзельнікі конкурсу – найбольш аўтэнтычныя, сказаў старшыня БГКТ Янка Сычэўскі.

Аказваецца, што, калі пачынаем глядзець на дзяцей, якія выходзяць на сцэну, спяваюць, дэкламуюць, выконваюць прыгожыя абрады, яны з’яўляюцца найбольш аўтэнтычнымі і найбольш па-мастацку каштоўнымі выканаўцамі.

Раённыя агляды да конкурсу „Беларуская песня” адбудуцца таксама ў Гайнаўцы і Бельску Падляшскім.

[Not a valid template]Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара