“Экскурсія ў краіну чароўнага сала” – рэпартаж Марціна Войны
Украіна асацыюецца ў нашай свядомасці з вайной, самаадданасцю, карупцыяй, гапаком і гасцінасцю. Ну, і вядома ж, з салам – найгалоўным украінскім нацыянальным прадуктам. Якую ролю свініна адыгрывае ў штодзённым жыцці ўкраінца? Пра што найчасцей спрачаюцца ўкраінцы з розных рэгіёнаў? Як трэба выбіраць сала на рынку?