На Берасцейшчыне павысілі штрафы для браканьераў



На Берасцейшчыне ўзмацняюць кантроль за выкананнем закону аб захаванні прыроднага асяроддзя. За браканьерства ў вобласці затрымана 800 грамадзян.

Нягледзячы на павялічэнне адміністрацыйнай адказнасці, колькасць браканьераў не змяншаецца. Супрацоўнік пінскай міжрэгіянальнай інспекцыі па ахове прыроднага асяроддзя Нікіта Самалазаў адзначае, што сёлетняе павышэнне штрафаў – цалкам абгрунтаванае.

– Сітуацыя з воднымі і жывымі рэсурсамі, канешне, напружаная, і гэта перадусім звязана з тым, што за шматгадовую дзейнасць чалавека адбыліся негатыўныя змены, перадусім ва ўмовах узнаўлення. Было прынята рашэнне пераглядзець нарматывы штрафаў. У аснову перагляда гэтых нарматываў былі пакладзеныя агульныя эканамічныя прынцыпы павышэння таксацыі любых прыродных рэсурсаў, у прыватнасці зямлі.

Прадстаўнікі лясгасаў, інспектары аховы прыроды ды актывісты Беларускага таварыства паляўнічых і рыбалоўваў – арганізуюць адмысловыя рэйды, каб выяўляць парушальнікаў. Падобныя акцыі працягнуцца да снежня.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя