У Беларусі абвешчаны аранжавы ровень небяспекі



Сіноптыкі прагназуюць у найбліжэйшыя два дні моцныя дажджы, у сувязі з чым у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Днём 28 красавіка (пятніца) у многіх раёнах краіны і ў Менску, а ноччу і раніцай 29 красавіка (субота) па паўночна-заходняй палове краіны і ў начны час у Менску чакаюцца моцныя дажджы, паведамляе Гідрамет.

28 красавіка ноччу па паўднёва-ўсходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі працяглыя дажджы, днём у многіх раёнах моцныя дажджы, у асобных раёнах на поўдні краіны навальніцы. Тэмпература ноччу 0 — плюс 6°С, днём плюс 5—11°С, па паўднёвым усходзе ноччу плюс 7—11°С, днём плюс 12—17°С, у Гомельскай вобласці плюс 18—23°С.

29 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Ноччу і раніцай па паўночна-заходняй палове працяглыя моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 5—11°С, днём плюс 10—17°С, па ўсходзе ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 18—23°С.

Толькі ў нядзелю атмасферны фронт будзе павольна сыходзіць на ўсход, і надвор’е пачне паляпшацца: інтэнсіўнасць дажджоў паменшыцца і яны будуць невялікія і кароткачасовыя, паведамілі сіноптыкі. Тэмпература ноччу плюс 3—10°С, днём плюс 10—17°С, па ўсходзе ноччу плюс 11—12°С, днём плюс 18—22°С.

belapan.by

Фота БелТА