Чэрыкаўскія леснікі выратавалі ад галоднай смерці ласяня
Маленькае ласяня знайшлі ў лесе супрацоўнікі Чэрыкаўскага лясгаса. Аслабелую жывёлу, мяркуючы па ўсім, пакінула маці — ласяня былоў знясіленае. Малечу прывезлі ў лясгас, напаілі малаком і адправілі на рэабілітацыю ў магілёўскі заасад.
Узрост ласяняці — каля 7 дзён. Гэта самка. У Магілёўскім заасадзе жывёла адчувае сябе добра, з апетытам есць.
Калі жывёла прывыкне да новых умоў, яе перавядуць у вальер. Цяпер ласяняці падбіраюць мянушку. Імаверна, назавуць сімвалічна — Найдаю, і будуць гадаваць нявесту для маладога лася, які жыве ў заасадзе.