«Фрыланс у мас-медыя»
Прэзентацыя шведска-беларускай брашуры пад такой назвай прайшла ў Глыбокім. У ёй распавядаецца пра жыццё і працу журналістаў-фрылансераў у Швецыі і разглядаецца медыйны фрыланс у Беларусі.
Паводле каардынатара медыя-кампаніі „За фрыланс!” у Беларусі Андруся Клікунова, гэтая брашура карысная беларускім журналістам з некалькіх пунктаў гледжання.
– У першую чаргу, гэта натхненне для нашых журналістаў і нейкае маральнае апірышча, якое паказвае, што беларускія журналісты-фрылансеры не самотныя, што Беларусь – гэта не нейкая там выспа ў акіяне, а мы існуем у агульнаеўрапейскім і глабальным кантэксце, у якім журналісты-фрылансеры існуюць і ў якім праца ў фрылансе з’яўляецца ўсё больш пашыранай з’явай. І з другога пункту гледжання, гэтая брашура надае натхненне, бо вельмі часта ў сённяшніх умовах беларускія журналісты-фрылансеры часам лічаць, што немагчыма працаваць у гэтым фармаце з-за ўціску ўладаў і нейкага прафесійнага выгарання.
Падчас мерапрыемства разглядаліся прапановы па паляпшэнні працы журналістаў-фрылансераў у Беларусі і перспектывы кампаніі “За фрыланс!”. У другой частцы сустрэчы прысутныя журналісты абмеркавалі юрыдычныя аспекты працы з медыя-юрыстам Вольгай Сяховіч.
[Not a valid template]Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае
Фота аўтаркі