Як мэр украінскага горада разагнаў сепаратыстаў



Мэр горада Канатоп Сумскай вобласці Арцём Семяніхін сарваў сход прыхільнікаў руху „Украінскі выбар”, лідарам якога з’яўляецца кум прэзідэнта Расеі Віктар Медведчук.

Адпаведнае відэа апублікавана на YouTube-канале мясцовага выдання 05447.com.ua.

„У маім горадзе сепаратысцкага шабашу не будзе. Ці вы зараз мірна сыходзіце, ці мы вас адсюль выкідаем. Я – мэр гэтага горада, я вам не дазваляў праводзіць тут шабаш. Сыходзьце з майго горада, я тут не дазваляў вам праводзіць шабаш”, – заявіў кіраўнік горада.

„Сепаратысты, прэч з Канатопа. Я – гарадскі галава, і сепараў я сюды не пускаў. Марш адсюль, забойцы ўкраінскіх вайскоўцаў. На вашых руках кроў нашых жаўнераў. Калі яшчэ нейкая пачвара тут з’явіцца, я папярэджваю, вы апошні раз тут з’яўляецеся. Яшчэ раз з’явіцеся тут, будзеце вылятаць адсюль з вокнаў. Я вам даю дзесяць хвілін”, – дадаў ён.

obozrevatel.com