Ва Украіне згадваюць 70-годдзе аперацыі „Вісла”



28 красавіка 1947 года пачалася прымусовая масавая дэпартацыя ўкраінцаў і лемкаў з паўднёва-заходніх рэгіёнаў Польшчы.

Аперацыя “Вісла” была ініцыявана польскімі камуністамі і праводзілася пры непасрэдным удзеле куратараў з МГБ СССР. Усяго, паводле дадзеных Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, за першыя тры месяцы аперацыі “Вісла” было дэпартавана каля 150 тысяч чалавек.

Пра тое, як праходзіла дэпартацыя ўкраінцаў, распавядае гісторык Яраслаў Стецків:

– З’яўляюцца польскія жаўнеры з аўтаматамі ў руках. Адна, дзве, тры гадзіны на зборы –  усё, што можна на падводу і на чыгуначную станцыю, дзе чакалі зборныя пункты, эшалоны. Так адбывалася сталінская дэпартацыя.

Аперацыя „Вісла” была асуджаная польскім Сеймам 3 жніўня 1990 года.

Беларускае Радыё Рацыя