Камера без вокнаў. Журналіст у ізалятары
Журналісты і актывісты. Сёння збіраем каментары адносна ўмоваў утрымання ў розных ізалятарах краіны. Туды масава траплялі і актывісты, і журналісты пасля сакавіцкіх пратэстаў. А таксама наш госць – наш рэдакцыйны калега, журналіст-фрылансер Арцём Сізінцаў. Ён для нашага радыё рабіў матэрыял з Віцебска 25 сакавіка на Дзень Волі. Яго затрымалі, у Віцебскім ізалятары часовага ўтрымання ён правёў 10 сутак.