У Полацку адкрылася выстава Зоі Літвінавай



У полацкай Мастацкай галерэі адкрылася персанальная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера французскага ордэна «За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва» і ордэна Францыска Скарыны Зоі Літвінавай.

На выставе «Высокі бераг» мастачка прадставіла работы розных гадоў, выкананыя ў тэхніцы малюнка, алейнага жывапісу і габелена.

Падчас адкрыцця выставы наведвальнікам прадставілася ўнікальная магчымасць не толькі пазнаёміцца ​​з творчасцю славутай беларускай мастачкі, але і паразмаўляць з ёй асабіста, задаць пытанні.

[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік