Ва Украіне прыняты закон “Аб люстрацыі”



Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон “Аб люстрацыі”. Згодна з ім, сярод усіх дзяржаўных служачых — ад вайскоўцаў і да чыноўнікаў — будзе праведзена маштабная праверка.

Паводле яе вынікаў, высокапастаўленыя чыноўнікі, якія працавалі ў перыяд знаходжання ва ўладзе Віктара Януковіча, работнікі праваахоўных органаў, ды іншыя асобы, якія нанеслі шкоду “жыццю, здароўю і маёмасці удзельнікаў Еўрамайдану”, будуць пазбаўленыя права займаць дзяржаўныя пасады. Гэта ж тычыцца асобаў, якія публічна заклікалі да сепаратызму.

Таксама Украіна вырашыла развітацца і з нашчадкамі камуністычнай наменклатуры.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ria.ru