У Гародні прадставілі „100 словаў” на Свабодзе
У Цэнтры гарадскога жыцця прадставілі кнігу “100 словаў”, якая складзена з тэкстаў, што друкаваліся цягам апошніх двух гадоў на сайце Радыё Свабода. У ёй прадстаўлены 100 аўтараў, якія дасылалі тэксты на розныя тэмы.
Пра кнігу распавядае адна з аўтараў, латаратуразнаўца і празаік Ала Петрушкевіч, якая ў кнізе надрукавана над псеўданімам Альжбета Кеда:
– Адметная тым, што чалавек выказвае сваё вельмі коратка, вельмі лаканічна. Але абавязкова тут апроч фактаў існуе пачуццё. Я амаль усё чытала, што выходзіла на сайце. І фактычна тут не было ніколі чыстага факту. Тут абавязкова быў твар аўтара, часта была ягоная душа.
Складальнік кнігі, журналіст і перакладчык Ян Максімюк адзначыў, што гарадзенская прэзентацыя адрознівалася ад папярэдней сустрэчы ў Менску:
– Калі вы маеце перад сабою залу, і там сядзіць 60 чалавек, вы не ў змозе ахапіць позіркам кожны твар. А тут, калі вы гаворыце, то на кожным твары можаце ўбачыць рэакцыю на сказанае. Яшчэ важна, што гэта людзі не метрапольныя, як і я. Я сам зараз жыву не ў Празе, а пад Прагай, на вёсцы. Таму што я чалавек вёскі, чалавек правінцыі. Мне больш падабаюцца рэчы не такія, скажам, магутныя, вялікія, а больш утульныя.
Па словах укладальніка кнігі, рубрыка „100 словаў на Свабодзе” будзе працягнута, а саму кнігу можна замовіць у Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні і атрымаць бясплатна.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня