У Гародні ўпершыню адкрыўся Кірмаш даўніны



Паўтары сотні збіральнікаў з розных гарадоў Беларусі прывезлі ў Гародню на “Кірмаш даўніны” розныя зборы. Кірмаш адкрыўся ў самым цэнтры Гародні ўпершыню на Савецкай плошчы і будзе працаваць 29-30 красавіка.

Старажытныя манеты і банкноты, старыя гадзіннікі, статуэткі і паштоўкі – гэта толькі невялічкая частка з тых збораў, што прадстаўлены на гэтым “Кірмашы даўніны”.

Пра  мерапрыемства распавядае яго арганізатар – кіраўнік клуба калекцыянераў “Скарабей” Віктар Какарэка.

– Першае правядзенне „Кірмашу даўніны” – гэта спроба цывілізаванага калекцыйнага абмену куплі-продажу прадметаў даўніны на тэрыторыі Гародні. Хочам паказаць, што ёсць прадметы даўніны, да якіх трэба адносіцца беражліва.

Краязнаўца і збіральнік паштовых марак Алесь Госцеў удзельнічае ў  падобных мерапрыемствах ўпершыню:

– Гэта вельмі цікавая падзея для горада. Любы горад, які сябе паважае, мусіць мець такія кірмашы ці “блашыныя рынкі”, дзе калекцыянеры могуць прадставіць свае магчымасці. А людзі могуць задаволіць свае патрэбы.

Арганізатары чакаюць, што падобныя імпрэзы збіральнікаў стануць у Гародні рэгулярнымі і будуць адбывацца ў Гародні штомесяц.

[Not a valid template] 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня