’’У каго вышэй?’’ – конкурс пад такой назвай завяршаецца ў Берасці



У аматараў ровараў і неабыякавых грамадзян ёсць апошняя сёлета магчымасць даслаць на адрас кампаніі ’’За вела-Берасце’’ факты парушэнняў адносна вышыні бардзюраў пры з’ездзе на роварныя дарожкі.

Кажа адзін з галоўных арганізатараў конкурсу Уладзімір Красько:

– Працягваем зараз збіраць парушэнні, якія атрымаліся пры пабудове велапалос і веладарожак. Гэта перадусім датычыць вышыні бардзюраў – парушаюцца прынятыя нормы. Часам на веладарожцы вышыня бардзюра дасягае 10-12 сантыметраў.

Усяго плануецца сабраць не менш за два дзясяткі фотаздымкаў і даслаць іх у адмысловыя службы для рэагавання. Таксама да 15-га кастрычніка, з закрыццём роварнага сезону, у Берасці завершыць сваю працу роварны патруль, які інфармаваў жыхароў горада аб правілах перамяшчэння раварыстаў і пешаходаў.

Беларускае Радыё Рацыя