„Крумкачы” перамаглі ў Наваполацку



29 красавіка трыма сустрэчамі пачаўся 5-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі. Першымі на газон у Наваполацку выйшлі мясцовы „Нафтан” і менскія „Крумкачы”. Пераканаўчай вікторыі дамагліся „чорнакрылыя” – 3:0. Першы тайм галоў не прынёс, а другой палове груганы тройчы тарпедавалі абарону гаспадароў: забітымі мячамі вызначыліся Аляксандр Бацішчаў, Вячаслаў Глеб і Яўген Шыкаўка. Часова „Крумкачы”, набраўшы 7 ачкоў, выйшлі на 7-е месца.

У другім паядынку дня ФК „Мінск” на сваім стадыёне перамог „Іслач” – 2:0. Мячы забілі Неманья Човіч (33-я хвіліна) і Алег Еўдакімаў (54-я). Гэта першая вікторыя каманды Георгія Кандрацьева – у клуба стала 5 ачкоў. „Іслач” прайграла ўсе свае матчы і па-ранейшаму мае ў пасіве стартавыя „мінус 7” як кару за папярэдні чэмпіянат.

Гарадзенскі „Нёман” прымаў „Віцебск” і сур’ёзна зганьбіўся перад сваімі гледачамі, саступіўшы з буйным лікам 1:4 (Раман Лакціёнаў, 34; Міхаіл Бабічаў, 29, Раман Волкаў, 36, Арцём Салавей, 57, Віталь Квашук, 89).

Беларускае Радыё Рацыя