Гайнаўскай студыі эстраднай песні – 10 гадоў
Свой юбілей студыя святкавала ў гарадскім Доме культуры.
У складзе студы тры калектывы: “Lemonki”, вакальны калектыў “Małe HDK” і калектыў “Студыя эстраднай песні”.
“Наш рэпертуар вельмі шырокі, а што для мяне вельмі важна – спяваем таксама на беларускай мове”, – кажа ўдзельніца Студыі эстраднай песні ГДК Ганна Бяляўская:
– Для мяне гэта асабліва важна, бо я адчуваю сувязь з беларускай культурай. Калі я магу яшчэ штосьці паказаць з песняй па-беларуску, то тады я вельмі шчаслівая. Найлепш адчуваю сябе ў спакойным рэпертуары. Мне вельмі добра працуецца з Мартай Грэдэль-Іванюк, бо гэта сапраўды вельмі добры, ветлівы чалавек.
Студыя эстраднай песні заснавана выпускніцай гайнаўскага белліцэя, настаўніцай спеваў Мартай Грэдэль-Іванюк у лютым 2007 года. Удзельнікі студыі здабываюць прэстыжныя ўзнагароды конкурсаў на агульнапольскай, а таксама на міжнароднай сцэне.
[Not a valid template]Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара