Слонімскаму “Вяселлю мары” – 5 гадоў
У Слонімскім Цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды 5-годдзя праекта мясцовага фатографа Уладзіміра Янушэвіча “Вяселле мары”.
Гэты праект найперш адрасаваны моладзі. На працягу пяці гадоў ён пазнаёміў прысутных з многімі вясельнымі звычаямі і абрадамі. Падчас сёлетняга мерапрыемства адбылася выстава вясельных салонаў, быў паказаны майстар-клас ад візажыстаў, а таксама канцэрт, на якім найбольш было людна. Прысутныя даведаліся, які трэба спячы на вяселле каравай, як прыгатаваць смачныя стравы, аформіць сталы, пакоі, залу для ўрачыстасці, як апрануць маладога і маладую, пачулі вясельныя песні.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Слонім