Расейскіх «Начных ваўкоў» не прапусцілі ў Польшчу



Расейскія матацыклісты клуба «Начныя ваўкі» не былі дапушчаныя на тэрыторыю Польшчы для ўдзелу ў прабегу «Дарогі Перамогі — на Берлін». Пра гэта прадстаўнік «Начных ваўкоў» Яўген Строгаў паведаміў ТАСС.

Строгаў заявіў, што на мерапрыемстве ў Польшчы прысутнічалі толькі прадстаўнікі еўрапейскіх аддзяленняў мотаклуба, у тым ліку Беларусі. Паводле яго слоў, расейскіх удзельнікаў клуба не пусцілі «па падазрэнні ў дачыненні да экстрэмісцкай арганізацыі».

Мотамарш «Дарогі – на Берлін-2017» праходзіць з 27 красавіка па 9 мая. 28 красавіка «ваўкі» наведалі Мінск, а потым выехалі ў Брэст. Наша Ніва