12 межаў паміж краінамі, якія разбураюць усе стэрэатыпы
Дзяржаўная мяжа – звычайна гэта ўзброеныя памежнікі, навучаныя сабакі, калючы дрот і пашпартны кантроль. Але не ўсё так адназначна! Паміж многімі краінамі мяжа – чыста сімвалічная лінія, якая праходзіць па тратуары ці падзяляе ўздоўж прасёлачную дарогу.
Нямеччына – Чэхія
© abload
Велічная мяжа паміж Нямеччынай і Чэхіяй. Адзін від чаго варты!
Нарвегія – Швецыя
© sooziq
Вось так выглядае спуск на мяжы паміж Нарвегіяй і Швецыяй.
Польшча – Украіна
© novostey
Гіганцкія рыба паміж Польшчай і Украінай сімвалізуюць умоўнасць межаў паміж краінамі. Іх стваральнік – польскі мастак Яраслаў Козяр.
Швецыя – Фінляндыя
© imgur
На мяжы паміж Швецыяй і Фінляндыяй можна пагуляць у гольф.
Аргентына – Бразілія – Парагвай
© redaccion
Злева – Аргентына, справа – Бразілія, пасярэдзіне – Парагвай.
Бразілія – Уругвай
© photobucket
Тут мяжа паміж краінамі праходзіць проста па ходніку. Злева – Бразілія, справа – Уругвай.
Канада – ЗША
© uainfo
Мяжа паміж ЗША і Канадай праходзіць праз мястэчка Дэрбі Лайн – проста скрозь будынак.
Бельгія – Нідэрланды
© wikimedia
Зайшлі ў кавярню ў Нідэрландах, а выйшлі з кавярні ў Бельгіі.
Непал – КНР
© tourprestige
Проста па Эверэсту праходзіць мяжа паміж Непалам і КНР.
Нямеччына – Нідэрланды
© synduimages
Мяжа паміж Нямеччынай і Нідэрландамі пазначана ў бізнес-цэнтры Eurode металічнай паласой. Хоць паштовыя скрыні і размешчаны па абодва бакі ад мяжы, лісты да адрасатаў даходзяць толькі праз тыдзень.
Расея – ЗША
© Ira Block
Гэта выспа паміж Расеяй і ЗША. Як ад Чукоткі, так і ад Аляскі выспы аддзяляе 35 км. Нягледзячы на гэта, розніца ў часе складае 21 гадзіну.
КНР – Манголія
© asiarussia
А на мяжы паміж Кітаем і Манголіяй нічога незвычайнага. Проста дыназаўры, якія цалуюцца.