Прымаюцца прапановы для Грамадскага бюджэту Беластока-2018



Роварныя сцежкі, футбольныя пляцоўкі, дарогі або спартыўныя і культурныя фестывалі. Можна ўжо падаваць свае прапановы для Грамадскага бюджэта Беластока на 2018 год. Сёлета горад прызначыў на ідэі жыхараў 10 мільёнаў злотых: 3 – на агульнагарадскія праекты і 7 мільёнаў – на раённыя.

Якія праекты будуць рэалізвавныя вырашаць беластачане ў галасаванні, кажа прэзідэнт горада Беласток Тадэвуш Трускаляскі.

– 5 верасня будзе агучаны спіс праектаў, за якія можна будзе прагаласаваць. Цягам верасня гэтыя праекты будуць прэзентаваць, грамадскасць зможа з імі пазнаёміцца. З 4 па 17 кастрычніка пройдзе галасаванне. Агалошванне вынікаў адбудзецца 5 лістапада.

За 4 гады існавання Грамадскага бюджэта ў Беластоку рэалізаваныя 500 розных праектаў. Каб падаць заяўку з прапановай трэба сабраць подпісы мінімум 20-ці жыхараў Беластока. Свае прапановы можна падаваць да 31 траўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток