На “Мова нанова” гаварылі пра маркі і філатэлістаў



Папулярнасць моўных курсы “Мова нанова” грунтуецца ці не ў першую чаргу на тэмах і асобах запрошаных выступоўцаў. Апошні сход, прысвечаны беларускай філатэліі, адбыўся ў менскім клубе “Грай”.

Распавядае яго вядучы Глеб Лабадзенка

– Вельмі цікавыя заняткі з філатэлістам Андрэем Мялешкам. Мы даведаліся пра першую марку ў свеце, пра першую беларускую марку, чым адрозніваюцца маркі з зубцамі ад марак без зубцоў. Акрамя гэтага, вялікім гонарам для нас была прысутнасць на занятках амбасадара Украіны ў Беларусі.

Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім:

– Мы прэзентавалі ўкраінскі падручнік для дзяцей. На курсах “Мова нанова” адбылася яго чарговая прэзентацыя. Людзям у беларускай сталіцы, удзельнікам курсаў было цікава паглядзець, як гэта адбываецца. Ну, а разам з тым, гэта падтрымка ўкраінскай і беларускай моў.

Кожныя курсы “Мова нанова” – гэта не лекцыя, а паўнавартасная імпрэза. У ёй абавязкова ўдзельнічаюць не толькі дакладчыкі, але і музыкі, спевакі. Гэтым разам наведвальнікі разам спявалі папулярныя ўкраінскія песні ў арыгінале і перакладзе на беларускую мову.

[Not a valid template]Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара