Адкрыццё турыстычнага сезона на Аўгустоўскім канале



Тысячы турыстаў наведала Аўгусоўскі канал апошнім часам. Урачыстае адкрыццё турыстычнага сезону адбылося 29 красавіка. За той час канал наведалі сотні турыстаў — перш за ўсё расейцаў.

Вялікай папулярнасцю цешыцца сплаў на байдарках па канале з Беларуссі ў Польшчу, кажа працаўнік Аўгустоўскага канала па беларускім баку Валерый Мяшчанскі:

— Ну бывае ў тыдні і дзесяць і пятнаццаць і дваццаць. Як ідзе замова, як ідзе замова. Турыстаў стала з’яўляцца больш: літоўцаў, палякаў. Я думаю, што калі будуць нармальныя ўмовы надвор’я, іх будзе больш. У нас цудоўны край і турыстам падабаецца прырода.

Аўгустоўскі канал адзін з прэтэндэнтаў на ўключэнне ў спіс UNESCО. Лічыцца гідралагічным цудам XIX стагоддзя. Замежныя турысты могуць наведваць Аўгустоўскі канал у рамках бязвізавага рэжыму.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя