„Тыдзень супраць смяротнага пакарання” амаль не заўважаны ў СМІ



Дыскусія пра адмену смяротнага пакарання ў Беларусі амаль незаўважная, сказала ў праекце “Месца для прэсы” на нашым радыё беларуская журналістка Адарыя Гуштын. У Беларусізавяршаецца “Тыдзень супраць смяротнага пакарання”, мэта якога абмеркаваць тэму ў самых розных сферах. Напрыклад, у СМІ зараз пераважна малюецца вельмі адмоўны партрэт людзей, якія здзейснілі злачынства ды не выслухоўваецца другі бок – заўважаежурналістка.

– Самае важнае – пісаць карэктна, пісаць у межах закона і абавязкова даваць слова і паказваць пазіцыю абодвух бакоў. Гэтага, на жаль, часам бракуе ў беларускіх медыя, таму што не бачны ніколі, або вельмі рэдка, другі бок – сям’я злачынцы, сам злачынца. Мне падаецца гэта вельмі важным, калі ставіцца за мэту прадухіліць у будучым такія злачынствы. Вельмі важна патлумачыць грамадству, як так сталася, што сярод нас вырас такі чалавек. З-за чаго ён здзейсніў гэта.

На тэму магчымай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі з грамадствам ватра весці дыскусію і далей – лічыць журналістка. Менавіта на гэта і скіраваныя мерапрыемствы “Тыдня супраць смяротнага пакарання”, якія сёлета праваабаронцы ладзяць амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя