Іна Кулей: Праграме Каліноўскага небаходна падтрымка



Cтаршыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным Іна Кулей распавядае пра тое, што будзе далей з праграмай Каліноўскага па дапамозе рэпрасаваным у Беларусі студэнтам.

Іна Кулей: Не так даўно ў нас была сустрэча ў Польскай амбасадзе, і 1-ы сакратар цікавіўся пра тое, колькі апошнім часам было адлічана ў Беларусі студэнтаў па палітычных матывах і пра тое, якая ўвогуле сітуацыя паводле нашага маніторынга. Але ніякіх рашэнняў прынята не было. Я думаю, што зараз мы разам з праваабаронцамі зробім запыт, каб нам дакладна патлумачылі, што ж адбываецца з праграмай Каліноўскага. І вельмі просім журналістаў таксама зрабіць такі запыт.

РР: Ці ёсць апошнім часам у Беларусі адлічэнні з ВНУ студэнтаў па палітычных матывах?

Іна Кулей: Па нашай інфармацыі, пасля сакавіцкіх падзеяў за ўдзел у акцыях адлічаны шэсць студэнтаў. Ёсць таксама і тыя, хто знаходзіцца пад пагрозай адлічэння. Думаю, пад летнюю сесію гэтая колькасць значна павялічыцца.

Іна Кулей: У якім стане зараз знаходзіцца праграма Каліноўскага?

РР: Праграма Каліноўскага-1 (тая, што існавала 10 гадоў) зачынена. Але размова ішла нават не пра зачыненне, а пра падвешаны стан. Яна, маўляў, можа аднавіцца, калі ў краіне ізноў пачнуцца рэпрэсіі. Але адкрылася праграма Каліноўскага-2 для тых, хто ўжо скончыў навуку і проста гатовы ехаць на гадавую стажыроўку. Да гэтай праграмы не маюць дачынення ні праваабаронцы, ні ўвогуле грамадзянская супольнасць Беларусі. Мы не ведаем, хто збіраецца на гэтую праграму, і не ведаем, хто там вучыцца.

РР: Ці можа ўзнавіцца праграма Каліноўскага?

Іна Кулей: Прынамсі пра гэта ішла размова ў польскім Сенаце, але сёння ў гэтым накірунку нічога не робіцца. Таму, паўтаруся, трэба рабіць запыты, каб мець дакладны адказ.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя