Новая кніга Аляксандра Краўцэвіча „Краіна пагранічча”



Новая кніга “Краіна пагранічча” аўтарства гісторыка Аляксандра Краўцэвіча з’явілася на кніжным рынку Беларусі. У кнігу ўвайшлі папулярныя творы, якія аўтар напісаў цягам апошніх трыццаці год.

IMG_4184

Як кажа сам Аляксандр Краўцэвіч, гэта першы том збору яго твораў:

– Увайшлі ненавуковыя творы – гэта эсэ, публіцыстыка, рэфлексіі, рэпартажы, якія былі напісаныя ў прамежку ад сярэдзіны 80-х мінулага стагоддзя да сённяшняга дня. Там ёсць, напрыклад, мае допісы на блог на сайце “Беларускі партызан” на падзеі. Гэтыя тэксты адбіраліся рэдактарам Алесем Пашкевічам, які падказаў структуру гэтай кніжкі, адбіраліся па такім прынцыпе, каб тэксты былі цікавыя не толькі аўтару гэтых тэкстаў, але і камусьці яшчэ.

Выдавецтва “ARCHE” дамовілася з Аляксандрам Краўцэвічам пра выданне яго другога тому, які будзе складацца з навуковых манаграфій ды рэцэнзій, якія могуць зацікавіць сучасных аматараў беларускай гісторыі.

get_img (1)

Беларускае Радыё Рацыя