У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва
Цана аўтамабільнага паліва 6 мая ў Беларусі падвысілася чарговы раз на адну капейку.
Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце дзяржаўнага канцэрна „Белнафтахім”, рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва з сённяшняга дня складаюць: АІ-92-К5 — 1,17 рубля за літр, АІ-95-К5 — 1,25 рубля, ДТ-К5 — 1,29 рубля.
Цэны на нафтапрадукты ў Беларусі рэгулюе дзяржава. Гэта ўжо шостае з пачатку года падаражанне паліва. Цэны падвышаліся 11 і 18 сакавіка, а таксама 1, 8 і 15 красавіка, прычым кожны раз на адну капейку. Да гэтага цэны на паліва ў Беларусі трымаліся на адным роўні каля двух гадоў.
„Падвышэнне цэн на нафтапрадукты жыццёва неабходнае для НПЗ. Варта разумець, што рэзкага росту не адбудзецца, змяненне цэн будзе паэтапным і паступовым”, — каментаваў раней „Белнафтахім”.
БелаПАН