Круглы стол па пытанню далучэння Беларусі да Балонскага працэсу



Грамадзянская ініцыятыва Грамадскі Балонскі камітэт і  Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правядуцькруглы стол, прысвечаны абмеркаванню праэкту рэформаў сістэмы адукацыі і пытання далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Пра гэта паведаміла старшыня маладых дэмакратаoў Марына Хоміч.

На круглым стале плануем разглядаць рэформы сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і пытанне ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс. Як вядома, Беларусь падавала заяўку, каб прынялі ў Балонскі працэс, але гэтая справа была адкладзеная. І ў нас з’явіўся час падумаць, якія рэформы трэба правесці, каб Беларусь ўвайшла ў Балонскі працэс. 

Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя прадстаўнікі няўрадавых грамадскіх арганізацый Беларусі і прадстаўнікі ўлады.

Падчас мерапрыемства будуць прэзентаваныя прапановы зменаў у Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Круглы стол адбудзецца 13 кастрычніка ў будынку па вуліцы Фабрыцыуса, 4, пачатак а 12-й гадзіне.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя