У Супраслі пройдзе Podlasie SlowFest
Паказы фільмаў, канцэрты, кулінарныя майстар-класы ды сустрэчы з літаратарамі. Усё гэта павольна і са смакам. У Супраслі на працягу 10 тыдняў лета пройдзе Podlasie SlowFest. Гэта новы фармат, які дазволіць людзям удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах няспешна і сведама.
Творца ідэі фестывалю Роман Гутэк, арганізатар Варшаўскага кінафестываля ды Новых гарызонтаў у Вроцлаве, хоча таксама паказаць мясцовых мастакоў.
— Мы стараемся выкарыстоўваць і супрацоўнічаць з лакальнымі артыстамі: будуць канцэрты царкоўнай музыкі, майстар-класы пісання абразоў, майстар-класы царкоўнай музыкі, але таксама мы будзем гаварыць пра Палессе, паказваць фільмы, дзяўчыны будуць спяваць традыцыйныя песні.
Фестываль Podlasie SlowFest пройдзе з 1 ліпеня па 17 верасня. У праграме сотні мерапрыемстваў – кожны дзень максімальна два. Больш падрабязна аб праграме можна прачытаць на сайце фестывалю.
Квіткі на фестывальныя мерапрыемствы даступныя з 5 чэрвеня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток