Такі розны Дзень свабоды прэсы



Ніякі пераслед не прымусіць нас адмовіцца ад журналісцкай працы. Грамадскае аб’яднанне „Беларуская асацыяцыя журналістаў” павіншавала калег з Сусветным днём свабоды прэсы, які міжнародная супольнасць адзначыла 3 траўня. У Менску назвалі пераможцаў конкурсу «Вольнае слова». І ў гэты дзень міністр інфармацыі бараніла міліцэйскія мундзіры. Пра тое неўзабаве падрабязней. А таксама сёння ў нашай праграме прэзентуем першы беларускі серыял жахаў. Яго стваральнікі абяцаюць: будзе яшчэ больш крыві.