Знойдзены тэкст песні партызанаў „Зялёнага Дубу”?
Блогер Усевалад Сцебурака апублікаваў у Фэйсбуку тэкст песні нібыта з ацалелага дзённіка, які, належаў партызану „Зялёнага Дубу”. Як сцвярджае блогер, дзённік быў выпадкова знойдзена на гарышчы вясковай хаты ў неназваным раёне і датуецца 1920-мі гг.
Нес крумкач у дзюбе жолуд, жолуд выпаў – вырас волат! Вакол волата браты зь імі чын бяры і ты!
На тым дубе па суку кожнаму бальшавіку: актывісту, камсамольцу, пралетару-дабравольцу, інфарматару ЧК, камандзіру РККА!
Вакол дуба шуміць гай – не сядзі – дапамагай! Хай ўсе людзі добрай волі садзяць тых дубой паболей!
Каб над нашаю дубровай узыйшоў сьвітанак новы!
Беларуская сялянская партыя „Зялёны Дуб” – беларуская партызанская арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі БССР цягам 1920-х гадоў. Аддзелы „Зялёнага Дуба” вялі ўзброеную барацьбу супраць улады бальшавікоў. Асноўнай мэтай арганізацыі было аднаўленне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.