Літва ўзводзіць на мяжы з Расеяй плот за 1,335 мільёнаў еўра



Ахоўны плот працягласцю 44,6 км узвядуць на мяжы з Расеяй. Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы, яго будаўніцтва абыйдзецца ў 1 млн 335 тыс. еўра. Дамова з падрадчыкам на правядзенне работ падпісана.

Як гаворыцца ў паведамленні, грошы будуць выдзелены з дзяржаўнага бюджэту. Загарода павінна быць узведзена да снежня бягучага года. Вышыня плота складзе 2 метры. «Загарода з’явіцца на ўчастку сыходжання межаў Літвы, Польшчы і РФ каля возера Вішціціс (Віштынецкае возера) і працягнецца па тэрыторыі Шакяйскага і Вілкавішкскага раёнаў да Нёмана», – паведаміла пагранслужба.

У мінулым годзе аб планах ўзвесці загароду на мяжы з Расеяй паведаміла Нарвегія.

Паведамлялася, што «рашэнне аб узвядзенні плота на мяжы з Расеяй прынята ўрадам каралеўства ў мэтах узмацнення кантролю над бежанцамі, якія перасякаюць мяжу ».

tut.by