Рух «За Свабоду» правядзе пікеты ў падтрымку арыштаваных патрыётаў



Серыю пікетаў у падтрымку арыштаваных па „справе патрыётаў” плануюць правесці актывісты Руху «За Свабоду» Вольга Быхоўская і Арцём Лява. Першая заяўка пададзеная на 20 траўня, яшчэ адна на 22-е.

Пра гэта паведаміла сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская:

– Сябры Руху «За Свабоду» падалі некалькі заявак. Ёсць яшчэ некалькі чалавек, якія гатовыя падаць новыя заяўкі на пікеты ў падтрамку затрыманых па „справе патрыётаў”. Сярод іх ёсць у тым ліку і сябра Руху «За Свабоду» Сяржук Стыбульскі. Мы падалі гэтыя заяўкі, каб падтрымаць іх, каб звярнуць увагу грамадскасці на гэтую праблему, бо людзі арыштаваныя незаконна. Сама справа не адпавядае заканадаўству. Людзі не павінны забывацца на тых, хто трапіў за краты па гэтым абвінавачванні.

Правесці пікеты плануецца ля будынка КДБ, каля СІЗА нумар 1, дзе ўтрымліваюцца арыштаваныя па „справе патрыётаў”, ці  на плошчы Бангалор. Таксама менскім уладам самім прапануецца пазначыць месца правядзення такіх пікетаў, паведаміла Вольга Быхоўская.

Нагадаем, што 18 чалавек арыштаваныя і знаходзяцца ў СІЗА № 1 ці СІЗА КДБ па справе „Аб падтрыхтоўцы масавых беспарадкаў“.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя