Гарадзенцы перавыдадуць гральныя карты пачатку ХХ стагодзя
Каманда гарадзенцаў на чале з Антонам Янкоўскім працуе над перавыданнем гульнявых картаў, што выпускаліся ў Гародні на адзінай у Беларусі фарбыцы гульнявых картаў ў пачатку ХХ стагоддзя.
Фабрыка Лапіных знаходзілася у міжваенны час на сучаснай вуліцы Будзёнага, а камплект старых картаў быў знойдзены выпадкова пад час рэканструкцыі будынка.
Чаму гараденцаў зацікавілі карты 100 гадовай даўніны, распавядае Антон Янкоўскі:
– У нас узнікла ідэя, чаму б нам не аднавіць іх. Бо гэта як бы ў нашай сферы. Бо можа згубіцца, таму варта гэта выратаваць і аднавіць. І па-другое, палічылі, што гэта добрая пераемнасць пакаленняў. Амаль сто год таму ў нас працавала фабрыка Лапіных, якая была знакамітая сваімі картамі ва ўсім свеце. І зараз мы, якія пачалі выпускаць настолкі, таксама займаемся тым самым – стварэннем гульняў, картаў, амаль тая ж самая сфера. Такая вось пераемнасць – менавіта гарадзенская.
Кожная ігральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў, а на кашулі і каробцы намаляваны сапраўдныя эмблемы і штампы сям’і Лапіных. У каралях калоды можна будзе пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.
Каманда Антона Янкоўскага плануе паказаць карты Лапіных на Ночы музеяў 20 траўня, да гэтага часу ідзе збор сродкаў на платформе Talaka.by.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя