Марына Хоміч: Будзе прадстаўлена новая кампанія



Сход і прэс-канферэнцыя рэгіянальных каардынатараў Маладых хрысціянскіх дэмакратаў пройдзе ў бліжэйшую нядзелю ў Менску. Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Марына Хоміч. Паводле яе, адбудзецца сход рэгіянальных каардынатараў арганізацыйнага камітэту:

– Будзе прадстаўленне новай кампаніі. Я ўжо не буду зараз пра гэта казаць. Будзе сход, будзе браць пачатак новая кампанія, безумоўна кампанія будзе на нацыянальным узроўні, будуць прадстаўнікі рэгіёнаў. Будзе такая пашыраная сустрэча Маладых хрысціянскіх дэмакратаў.

Суполка моладзевай арганізацыі партыі БХД бачыць сярод сваіх галоўных мэтаў – стварэнне вольнага грамадства на трывалым падмурку хрысціянскіх каштоўнасцяў і дэмакратыі; маральна-духоўнае, нацыянальнае, палітычнае, эканамічнае адраджэнне Беларусі ды іншыя.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bchd.info