Папа Рымскі прылічыў да ліку святых сведкаў „цуду ў Фаціме”



Папа Рымскі Францішак у суботу прылічыў да ліку святых двух дзяцей-пастушкоў, якім, па перакананні каталіцкай царквы, у партугальскім горадзе Фаціма роўна 100 гадоў таму – 13 траўня 1917 года – з’явілася Дзева Марыя і распавяла пра будучыя ў XX стагоддзі падзеі.

Цырымонія кананізацыі партугальскіх пастушкоў Жасінты і Францішка Марту адбылася ў Фаціме падчас імшы, якую ўзначаліў пантыфік.

У пятніцу Папа Рымскі Францішак прыбыў з паломніцкай паездкай у Партугалію, каб наведаць мястэчка Фаціма, дзе, па перакананні каталіцкай царквы, адбылося з’яўленне Дзевы Марыі.

У гэтыя дні ў Фаціме сабралася каля мільёна паломнікаў. 

У пятніцу падчас вігіліі ў капліцы, пабудаванай, як лічыцца, на месцы з’яўлення Дзевы Марыі, пантыфік казаў пра неабходнасць гармоніі паміж усімі людзьмі і перасьцерагаў ад войнаў, якія «раздзіраюць свет на часткі».

Як сцвярджае рымска-каталіцкая царква, 13 траўня 1917 года блізу Фацімы дзецям-пастушкам – Францішку і Жасінце, а таксама іх стрыечнай сястры Люцыі з’явілася Багародзіца. Яна нібыта расказала ім пра будучую рэвалюцыі ў Расеі, аб заканчэнні Першай сусветнай вайны, пра Другую сусветную вайну, а таксама пра замах на Папу Рымскага.

news.tut.by

Фота: Reuters