Міхаіл Грабоўскі ўдала дэбютаваў за “Айлэндэрс”
Адзіны беларус у Нацыянальнай Хакейнай Лізе Міхаіл Грабоўскі ўдала дэбютаваў у складзе новай каманды “Нью-Ёрк айлэндэрс”. У першым матчы рэгулярнага сезону “астравіцяне” на выездзе адолелі “Караліну” – 5:3. Чацвёртую шайбу ў складзе гасцей закінуў менавіта Грабоўскі, давёўшы лік у другім перыядзе да 4:1. Сустрэчу беларус завяршыў з паказнікам карыснасці “плюс два”.
Беларускае Радыё Рацыя