Целы двух мужчын знайшлі ў аўтамабілі на беразе вадаёма
Целы двух мужчын знайшлі ў аўтамабілі на беразе вадаёма. Як мяркуецца, прычына смерці – атручэнне прапанам, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аксана Салянюк.
Целы двух мужчын без прыкмет гвалтоўнай смерці былі выяўленыя 12 траўня ў аўтамабілі Volkswagen T4 Transporter на беразе вадаёма ў Гадылёва Быхаўскага раёна. У машыне побач з загінулымі выяўленая гарэлка з адкрытым газавым балонам, якой, як мяркуецца, абаграваліся мужчыны. Усталяваныя іх асобы – гэта жыхары Аршанскага раёна Віцебскай вобласці 44 і 54 гадоў, якія прыехалі парыбачыць.
«На падставе аналізу першасных дадзеных, атрыманых у ходзе праверкі, следчыя разглядаюць атручэнне газам прапанам як асноўную версію гібелі мужчын», – распавялі ў СК.
Фота Следчага камітэта