Былога супрацоўніка СБУ дапытаюць па справе Шарамета



Былога супрацоўніка Службы бяспекі, які фігуруе ў расследаванні журналістаў па справе аб забойстве Паўла Шарамета, Ігара Усціменку выклікалі на допыт на 15 траўня.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка падчас вялікай прэс-канферэнцыі 14 траўня ў Кіеве.

Мяне праінфармавалі, што на панядзелак спадар Усціменка выкліканы на допыт і будзе дапытаны. Тое, што можна будзе ведаць СМІ, вы будзеце пра гэта ведаць„, – сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што не задаволены тым, што забойца Шарамета да гэтага часу не панёс пакарання.

Парашэнка падзякаваў журналістам, якія правялі сваё расследаванне. І адзначыў, што ўсе матэрыялы, якія ёсць у распараджэнні журналістаў і экспертаў, далучаны да справы.

Як вядома, напярэдадні журналісты „Слідство.Інфо” апублікавалі першую частку расследавання, дакументальны фільм „Забойства Паўла”, у якім выклалі раней невядомыя факты пра забойства Шарамета.

У прыватнасці, яны ўстанавілі, што пад домам, дзе жыў Шарамет, у ноч, калі пад машыну журналіста заклалі выбухоўку, знаходзіліся падазроныя чырвоны „Мэрсэдэс” і шэрая „Шкода”, кіроўцу апошняй ўдалося адшукаць. Ігар Усціменка, як распавялі крыніцы ў Службе бяспекі Украіны, у 2014 годзе працаваў у СБУ.

Пасля выхаду стужкі ў эфір у СБУ заявілі, што Ігар Усціменка быў звольнены ў красавіку 2014 года.

Адзін з удзельнікаў журналісцкага расследавання Дзмітрый Гнап распавёў, што, мяркуючы па рэакцыі сведак, з якімі размаўляла „Слідство. Інфо”, следчыя з імі не гаварылі.

11 траўня Міністэрства ўнутраных спраў выклікала на допыт аўтараў фільма-расследавання „Забойства Паўла” і Ігара Усціменку па справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

pravda.com.ua

Фота tut.by