У маскоўскім метро павесілі партрэт Сталіна



На павільёне станцыі «Сакольнікі» маскоўскага метро з’явіліся партрэты Іосіфа Сталіна і Лазара Кагановіча.

Акрамя таго, у падземцы вывесілі транспарант з «пралетарскім прывітаннем» «вялікаму роднаму Сталіну».

Партрэты і транспарант з’явіліся на станцыі «Сакольнікі» у рамках гістарычнай рэканструкцыі, прымеркаванай да 82-годдзя пуску сталічнага метро.

Таксама каля станцыі з’явіліся людзі ў касцюмах тых гадоў, а пасажырам раздавалі копіі газеты 1935 года выпуску.

 ntv.ru

Фота Аляксандра Міхеева