Харчовы рынак у Бярозе сёлета паўпусты



Прадаўцоў гароднінай больш, чым пакупнікоў.

Прадукцыя, вырашчаная вяскоўцамі, прыгожая і якасная, і нават не намнога даражэй, чым у “Еўраопце”. Тым не менш, людзі аддаюць перавагу менш якаснай, але больш таннай агародніне, кажуць вясковыя гандляры:

Нічога яны не бяруць. Такія дарагія закупачныя цэны на насенне, плёнку. Цана на гародніну вынікае ж з сумы выдаткаў, а іх шмат. Якая дарагая вада, святло! Усё падаражала. А радыску прадаем ужо некалькі гадоў па той жа цане – працуем у нуль.

– Людзі ў нас беднымі сталі. Цэны растуць, а заробкі і пенсіі маленькія. Дзе ж людзям узяць грошы? Хапае іх толькі на лекі.

У вяскоўцаў шмат прэтэнзій да ўладаў. Да сярэдняга заробку, цэнаў і якасці тавараў.

Ванілін каштуе 50 капеек, а павінен каштаваць 5 капеек. Я жыву ў сельскай мясцовасці і не магу купіць нармальнага хлеба – ім можна забіць чалавека.

Паводле вяскоўцаў, улады не чуюць просты народ і не хочуць чуць. Але ў  змяненні жыцця да лепшага бачаць палітыку, у якую ўлазіць не хочуць – не іх справа.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза