У ноч музеяў у Гомелі пакажуць вясельны абрад
У Гомелі 20 траўня ў ноч музеяў пакажуць вясельны абрад. Філіял Веткаўскага музея падрыхтаваў інтэрактыўную тэматычную праграму. Цэнтральнай дзеяй «Ночы музеяў» у філіяле будзе вясельнае шэсце. Наведнікі даведаюцца, якія песні і танцы выконваліся на вяселле. А таксама, якія стравы гатаваліся адмыслова да гэтага святочнага дня. Загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка распавядае, што яшчэ чакае на «Ноч музеяў».
— На ткацкім станку папрацаваць. Гэта і канцэртная праграма, дзе мы бярэм як і аўтэнтычныя гурты з вёсак, так і сучасныя моладзевыя, якія бяруць за аснову традыцыю, культуру, але сучасна апрацоўваюць яе.
Міжнародная акцыя „Ноч музеяў” упершыню была праведзеная ў Берліне ў 1997 годзе. У 2008 годзе да акцыі далучылася Беларусь. Сэнс акцыі ў тым, каб музейныя экспазіцыі можна было аглядаць ноччу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель