Вызначыліся паўфіналісты хакейнага чэмпіянату свету



У дзённых матчах 18 траўня першымі пазфіналістамі сталі Фінляндыя і Расея. Зборная Суомі, якая выйшла ў чвэрцьфінал толькі з чацвёртага месца, выявіла характар і майстэрства і перамагла амерыканскую дружыну – 2:0. Сваім парадкам каманда Расеі дастаткова ўпэўнена адолеа зборную Чэхіі – 3:0.

Увечары Швецыя ўзяла верх над Швайцарыяй – 3:1. А каманда Канады, сустрэўшы значны супраціў Нямеччыны, усё ж лагічна давяла сваю перавагу ў класе – 2:1.

Такім чынам у паўфіналах сустрэнуцца Канада-Расея і Швецыя-Фінляндыя.

Беларускае Радыё Рацыя