Фестываль спяваючай душы



Набліжаецца XXXVI Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2017». Сёлета ў конкурсных праслухоўваннях прымуць удзел 27 хораў з 8-мі краін свету. Гэта між іншым хоры з Расеі, Літвы, Румыніі і Украіны. Як штогод, спаборнічаць у конкурсе будуць і прадстаўнікі Беларусі.

Пра падрабязнасці завязаныя з праграмай, а таксама пра пачаткі мерапрыемства расказвае дырэктар фестывалю Мікалай Бушко:

РР: Як выглядала ваша дарога да думкі, каб правесці такі фестываль. Калі ўпершыню вы адчулі патрэбу зладзіць мерапрыемства такога кшталту?

— Каб арганізаваць мерапрыемства, якое папулярызуе царкоўную музыку трэба неяк сустрэцца з царкоўнай музыкай. І я, як малы хлапчук, як праваслаўны, мой пакойны бацька вазіў мяне ў царкву, дзе я ўпершыню сустрэўся з тым, як выступаў царкоўна-прыхадскі хор у Дубінах. А  пасля былі чарговы я штуршкі, калі я пачуў, што ёсць вельмі выдатны кампазітар Кшытфаф Пэндэрэцкі, які захапіўся царкоўна музыкай, што праўда гэта была ўжо сучасная царкоўная музыка, і напісаў Ютрань. Пасля я даведаўся, што ёсць прафесійны хор у Варшаве, які выконвае царкоўную музыку. Калі я пачаў працаваць у Доме культуры аказалася, што гэтага дома культуры няма, а ёсць толькі назва і думка ўлад, а няма ні грошай, ні людзей, ні базы. А побач ужо пачаў расці сабор Святой Троіцы.Я пазнаёміўся з настаяцелем гэтага прыхода, бо ў 79-м годзе я быў першым дырэктарам, які вырашыў узяць царкоўны шлюб і даваў мне яго настаяцель, айцец Антоні Дзевятоўскі. Таму я ўжо быў з ім знаёмы, калі ішоў да яго з той думкай, што я хачу рабіць вось такое мерапрыемства. І ён таксама пакруціў галавой, маўляў вельмі добра, вельмі прыемна, толькі я  гэты мне займаюся, але ў мяне ёсць малады святар, які вядзе хор і мабыць ён вам дапаможа. Ну я і пайшоў да таго святара, а ім аказаўся, Міхал Нігірэвіч, які дапамог мне неяк трапіць у прыходы. Я запрасіў і да нас прыехаў айцец Юрка Шурбак, дарэчы я кантакт да яго атрымаў не па царкоўнай лініі, а менавіта з Варшаўскай камернай оперы, дзе ён вёў прафесійны хор царкоўнай музыкі. І я запрасіў яго ў Гайнаўку. Ён прыехаў, сустрэліся мы ў мяне дома ўтрох: я, айцец Шурбак і айцец Нігерэвіч. Я прадставіў ім сваю прапанову, свой варыянт сцэнару, правілы. Яны паглядзелі, потым айцец Шурбак паехаў у Варшаву, айцец Нігерэвіч заняўся сваімі справамі, а я пачаў працаваць. Пасля, на нашай службовай машыне, мы ездзілі восенню па суседніх прыходах і намаўлялі псаломшчыкаў да ўдзелу ў фестывалі.

РР: Сёлета з якіх краін якія хоры будуць прымаць удзел?

 — За намі выдатны мінулагодні юбілейны фестываль, калі мы святкавалі 35-годдзе і прымала ўдзел 35 хораў з 19 краін свету. Сёлета трыццаць шосты фестываль: усе асяродкі, пра якія я казаў, ад прыхадскіх па прафесійныя — ўдзельнічаюць. Агулам мы запрасілі 27 хораў, з іх 26 — прымуць удзел у конкурсе. З 8 краін свету. Мы рады, што сярод гэтых хораў, ёсць таксама хоры з Польшчы і хоры з Беларусі, х Украіны, з Літвы, з Малдовы, з Македоніі, Расеі. Мы таксама прапануем таксама і музыку старавераў і і каталікі спяваюць і прадстаўнікі многіх праваслаўных Цэркваў.

РР: Сярод гэтых 27 хораў ажно 6 хораў з Беларусі.

 — Думаю, што з поўнай адказнасцю магу сказаць, што ўсё важнейшыя хоры, якія існавалі ў Беларусі да гэтай пары, удзельнічалі ў нашым фестывалі: пачынаючы ад тыпова вясковага хору з Палесся, які зрабіў тут фурор, па дзяржаўныя хоры. А сёлета нават усё катэгорыі: сярод прыхадскіх хораў прыязджае царкоўны хор з Менска, сярод дзіцячых хораў — хор «Минские зори», сярод хораў музычных вучылішч — хор з Наваполацкага каледжа, сярод прафесійных хораў — дзяржаўны хор з Магілёўскай філармоніі. Мы ганарымся тым, што фестываль вядомы ў Беларусі, і таксама ганарымся тым, што існуюць ягоныя копіі. Шмат гадоў ладзіўся фестываль у Менску, у якім я ўдзельнічаў у якасці сябры журы, а ўжо некалькі гадоў арганізуецца фестываль, наша абсалютная копія, у Гародні. Дарэчы, большасць фестываляў, што паўсталі пасля Гайнаўкі, пасля нашага фестывалю, — гэта копія. Ёсць такія і непадалёк нас, толькі большасць гэтых арганізатараў пішуць у сваім дас’е, што яны бралі за ўзор Гайнаўскі фестываль. Мы толькі зычым, каб усе копіі як мага хутчэй сталі такімі ж, як арыгінал.  

На ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2017» заспявае пераможца з мінулага года хор Дзяржаўнай расейскай акадэміі музыкі з Масквы імя Гнесіных. Конкурсныя праслухоўванні пачынаюцца ў чацвер 26 траўня ў памяшканні філармоніі, вул. Падлесьна, 2.

Гутарыў Лукаш Леанюк, цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя