Гістарычная вікторыя Польшчы



„Гістарычная перамога! Цуд на Нацыянальным!” – так польскія СМІ называюць перамогу польскай  нацыянальнай зборнай па футболе над зборнай Нямеччыны – чэмпёнам свету. Бела-чырвоныя ў адборавым матчы да чэмпіянату Еўропы ў Францыі, што пройдзе ў 2016 годзе, перамаглі сваіх супернікаў з вынікам 2:0.  Польшча яшчэ ніколі не перамагала ў  футбольным матчы з Нямеччынай. Цяпер жа Польшча – лідар у сваёй адборачнай групе D, набраўшы шэсць балаў. У сераду зборная Польшчы згуляе матч са зборнай Шатляндыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота dw.de