Еўразвяз выдаткуе 1.5 мільёна еўра на рэстаўрацыю нясвіжскай фары



Грант на 1.5 мільёна еўра ад Еўразвязу на рэстаўрацыю фарнага касцёла Божага цела ў Нясвіжы паступіць у бліжэйшы час, паведаміў старшыня Нясвіжскага райвыканкаму Іван Крупко. Грошы пойдуць на рэканструкцыю крыпты Радзівілаў.

Таксама сёлета на рэстаўрацыю касьцёла выдзелена 600 тысяч рублёў з беларускага бюджэту, піша mlyn.by.

Падчас рэстаўрацыі касцёла, якая пачалася ў 2011 годзе, выяўлены фрэскі, датаваныя XVI-XVIII стагоддзямі.

Яны датуюцца XVI-XVIII стагоддзямі і ўяўляюць сабой вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць, – растлумачыў Іван Крупко. – Да гэтага ніхто не сустракаў у архівах і іншых крыніцах звестак пра гэтыя роспісы.

Фарны касцёл быў пабудаваны ў Нясвіжы ў 1593 годзе на ўзор рымскага касцёла святога Імя Ісуса. Сродкі на яго выдаткаваў Мікалай Хрыстафор Радзівіл «Сіротка»

Фота mlyn.by