“Другая дарога” ў Крынках



Пад такой назвай была адкрыта выстава ў галерэі “Крынкі”.  Прэзентаваныя былі працы Аляксандры Чарняўскай, якая сама родам з Беластока.  Мастачка ў сваіх работах засяродзілася на складанасці ўласнага мясцовага кантэксту. Натхненнем былі для яе як асабісты досвед, так і расповеды родных.

–     Натхнілі мяне на стварэнне такіх рысункаў расповеды майго дзядулі пра яго дзяцінства. Гэта адначасова быў час вайны. І, як аказалася, гэтая вайна была не такоя, як яе апісвалі ў падручніках гісторыі.

–     Гэта здымак яе мамы. Тут расповеды пра ўсё, што было.

–     Гэта вельмі дапрацаваная форма, таму я вельмі добра ўспрымаю карціны. Думаю, прафесійна яны на высокім узроўні.

–     Мастацтва – гэта заўсёды люстэрка рэчаіснасці. І добра, што яно не ўсе дагаворвае і апісвае. Тут можна знайсці многа  рэчаў, якія могуць быць для нас цікавыя.

На думку куратара выстаўкі прафесара Лявона Тарасэвіча, у працах Аляксандры Чарняўскай можна ўбачыць тое, што адбывалася ў ваенны і пасляваенны перыяд. Карціны Чарняўскай адлюстроўваюць у вялікай ступені расповеды яе сям’і. Выстава, якую наладзіў фонд “Villa Sokrates”, можна будзе паглядзець да 30 лістапада.

[Not a valid template]

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя