Створаны грамадскі савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС



Пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях створаны грамадска-кансультацыйны савет па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэты камітэт мае разглядаць усе найбольш вострыя праблемы, звязаныя з ліквідацыяй наступстваў і з развіццём атамнай энергетыкі.

Сябрам камітэту, між іншымі, стаў грамадскі дзеяч і пісьменнік Васіль Якавенка:

– Утварэнне як бы чыноўніцкае і не чыноўніцкае, таму ў яго ўваходзяць кіраўнікі грамадскіх чарнобыльскіх арганізацый. Па тым палажэнні, якое прынята, двойчы на год будзем збірацца і абмяркоўваць надзённыя пытанні.

РР: Пытанне будаўніцтва Астравецкай АЭС будзеце разглядаць?

– Вельмі недарэчная сітуацыя, таму што МАГАТЭ –  здавалася б гэта міжнародная аўтарытэтная арганізацыя, можа там назіраць, спакойна атрымліваючы дывідэнты.

Васіль Якавенка ў першай палове 90-х гадоў быў заснавальнікам і нязменным рэдактарам адзінай “чарнобыльскай” газеты “Набат”. Кіраўнік сацыяльна-экалагічнага саюза “Чарнобыль”. Цяпер апякуецца сайтам у Інтэрнэце “Мы – нацыя!”.  З дня на дзень выйдзе з друку яго аповесць “Зямля, даруй…”.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя