Андрэйчанка возьме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Эквадора



Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка возьме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Эквадора Леніна Марэна.

Візіт Андрэйчанкі ў Эквадор будзе праходзіць з 23 па 27 траўня, паведамілі БелаПАН у прэс-службе ніжняй палаты беларускага парламента.

Акрамя ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі абранага прэзідэнта Эквадора ў Андрэйчанкі запланаваныя перамовы па пытаннях міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

На выбарах у Эквадоры, якія прайшлі ў лютым, Марэна ў другім туры набраў крыху больш за 50% галасоў.