Міліцыя закупіць беспілотнікі, каб кантраляваць сітуацыю ў рэгіёнах



Верагодна, тэхніка таксама дапаможа МУС змагацца з удзельнікамі акцый пратэсту.

Як заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, «агрэсіўнасць навакольнага асяроддзя сёння вельмі высокая», таму беларуская міліцыя плануе шырока выкарыстоўваць беспілотную авіяцыю.

Паводле яго слоў, у будучыні беспілотныя авіяцыйныя комплексы з’явяцца ў кожным тэрытарыяльным упраўленні МУС.

Ён (беспілотнік – заўв. «С») дапамагае міліцыі вырашаць шмат тактычных і практычных задач – гэта выяўленне без вестак зьніклых, тых, хто  заблукаў, выкрадзенага транспарту, – растлумачыў Ігар Шуневіч.

Колькі бюджэтных сродкаў плануецца выдаткаваць на закупку адпаведнага абсталявання, міністр не ўдакладніў.

Нагадаем, што беспілотныя лятальныя апараты ўжо ўжываліся праваахоўнікамі падчас вясновых акцый пратэсту «недармаедаў». У прыватнасці, беспілотнікі былі заўважаныя ў Бабруйску, Воршы, а таксама іншых раённых цэнтрах.

gazetaby.com